| Źmicier Łapcönak / Зьміцер Лапцёнак ( @ 2006-06-21 10:15:00 |
| Current music: | Нагуаль - Палясоўшчыкі лятуць па Садоваму кальцу (remix) |
| Entry tags: | музыка |
учора
быў на канцэрце Нагуаля, прысьвечаны ДН "Дерева" (
knowntree, басіст гурта) • упершыню пабачыў і паслухаў іх ужывую • першы раз на канцэртах сядзеў так блізка ад сцэны і таму пабачыў, які інструмэнт якія гукі выдае • дзіка падабаецца, калі цымбалістка так хуценька-хуценька трынькае па цымбалах, а яшчэ было вельмі незвычайна і такі глыбокі трубны-утробны гук: калі яна круціла шланг і там вецер завываў •
здаецца, яны ігралі ўсе новыя (для мяне, бо апошнія запісы што я маю - гэта 2004 год) кампазыцыі, і толькі парачку старых я ўзгадаў •
вельмі пацешная была публіка, сядзелі, вагаліся, пагойдвалі канечнасьцямі, некаторыя ўставалі і ішлі таньчыць • збоку ад сцэны стаіць лазенка (ці сарай нейкі) туды на дах залезьлі дзяўчынкі і на вяроўцы спусьцілі скрыначку з паперкай, відаць падарунак басісту, той адкупорвае закрыўку, і адтуль вылятае рой ці той мух ці камароў •
купіў іхні псыхадылічаскі дыск і атрымаў бясплатны СтуДумкаўскі (нават два, вельмі шыкоўныя і як заўжды сьцёбныя) •
асабы дзякуй Волі, безь якой я б не даведаўся, што гэты канцэрт будзе і потым наўрацьці дабраўся да сакрэтнага месца збора •
ЗЫ. а калі слухалі "Маланкі выкатваюць сонца" мы заўсьміхаліся, успомнілі Балахонаўскі перасьпеў "крочыць сонца" :)
ЗЗЫ. а яшчэ сярод народу часта чуваць было слова "жж", але відаць усе гэтыя людзі з іншага, расейскамоўнага жж •