Рэклама

Наладка

ŹmiŁa / Зьміцер Лапцёнак

21 чэрвеня 2006

10:15 - учора

быў на канцэрце Нагуаля, прысьвечаны ДН "Дерева" ([info]knowntree, басіст гурта) • упершыню пабачыў і паслухаў іх ужывую • першы раз на канцэртах сядзеў так блізка ад сцэны і таму пабачыў, які інструмэнт якія гукі выдае • дзіка падабаецца, калі цымбалістка так хуценька-хуценька трынькае па цымбалах, а яшчэ было вельмі незвычайна і такі глыбокі трубны-утробны гук: калі яна круціла шланг і там вецер завываў •
здаецца, яны ігралі ўсе новыя (для мяне, бо апошнія запісы што я маю - гэта 2004 год) кампазыцыі, і толькі парачку старых я ўзгадаў •
вельмі пацешная была публіка, сядзелі, вагаліся, пагойдвалі канечнасьцямі, некаторыя ўставалі і ішлі таньчыць • збоку ад сцэны стаіць лазенка (ці сарай нейкі) туды на дах залезьлі дзяўчынкі і на вяроўцы спусьцілі скрыначку з паперкай, відаць падарунак басісту, той адкупорвае закрыўку, і адтуль вылятае рой ці той мух ці камароў •

купіў іхні псыхадылічаскі дыск і атрымаў бясплатны СтуДумкаўскі (нават два, вельмі шыкоўныя і як заўжды сьцёбныя) •

асабы дзякуй Волі, безь якой я б не даведаўся, што гэты канцэрт будзе і потым наўрацьці дабраўся да сакрэтнага месца збора •
ЗЫ.  а калі слухалі "Маланкі выкатваюць сонца" мы заўсьміхаліся, успомнілі Балахонаўскі перасьпеў "крочыць сонца" :)
ЗЗЫ. а яшчэ сярод народу часта чуваць было слова "жж", але відаць усе гэтыя людзі з іншага, расейскамоўнага жж •
Цэтлікі:

15:33 - cytaten

на форуме зьявілася ветка Апгрэйд:
7 основных поводов сделать апгрейд:
[...]
5) появилось лишние X$, что бы поменять в велике?.
Это тяжелая форма болезни, так сказать безпричинный апгрейд. [...]

6) появилось X$, потрачу их на байк, поставлю детальку M вместо N потому что M круче выглядит.
Тяжелая форма и терапии не поддается, зато часто проходит сама, с возрастом и/или с опытом.

7) поставил деталь N и не прошло и полгода, как фирма X выпустила новую революционную M... коплю деньги, думаю кому продать N.
Это уже клиника, наверное, это не лечится. Отдельная особая форма болезни - гонка за граммами, сборка суперлегких байков.

у мяне апгрэйдаманія прысутнічае, але я прымушаю сябе рабіць ня больш за адзін апгрэйд у месяц - з новай зарплаты • у гэтым купіў кантакты, таму рогі ўжо ня буду купляць, хоць і адзін зь іх паламаты • а яшчэ хачу сядло трохі вузейшае • што яшчэ? шчыткі? да восені пачакаю, пакуль дажжоў няма • ланцугі ў мяне ўжо тры штукі, можна мяняць не купляючы новыя • тармазы таксама пакуль у норме • пакрышкі дадатковыя? сьлікі паспрабаваць? стаўлю ў чаргу!
Цэтлікі: ,

19:17 - wielki словы

і як я гэта раней не заўважыў!
словы:
великовозрастный (ужо дарослы, і можна катацца на ровары)
великодушный (душа такая файная як ровар)
великолепный (зьлеплены як ровар, так прыгожа)

Нагуаль, псыхадылічны іхні альбум "вершки-корешки" неяк уплывае на мяне ў дадатак да сьпякоты
Цэтлікі: ,
Распрацавана LiveJournal.com